|
Вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 2-й палове
XIX ст. вёска Показь Хрысціянская ў
Ліпнішкаўскай воласці
Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У 1861 г. 72 рэвізскія душы,
у складзе маёнтка Ліпнішкі, які належаў
памешчыку Вольскаму. У 1897 г. 32 двары, 183
жыхары, у 1909 г. 43 двары, 226 жыхароў, якія
мелі 44 галавы буйной рагатай жывёлы, 36 коней,
224 дзесяціны зямлі. У 1921—1939 гг. у
Ліпнішскай гміне Валожынскага, затым
Лідскага
паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921
г. 41 двор, 163 жыхары. 3 12.10.1940 г. вёска
(49 двароў, 221 жыхар) у
Некрашоўскім сельсавеце
Іўеўскага раёна. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г.
акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У
1952 г. арганізаваны калгас імя М.М.Шверніка, з
1954 г. у калгасах «Воля», затым «Кастрычнік». 3
16.7.1954 г. у
Князікоўскім,
з 9.9.1960 г. у Суражскім, з 15.5.1963 г. у
Жылёўскім,
з
13.1.1967 г. у Ліпнішкаўскім сельсаветах. У 1970
г. 106 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Маладая
гвардыя». У 1999 г. 14 двароў, 26 жыхароў.
смотрите например: высокооплачиваемая работа |